Размер шрифта:aaa
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта

        

Народный театр Обуховского центра культуры

Народны тэатр Абухаўскага цэнтра культуры – старэйшы калектыў мастацкай творчасцi Гродзенскага раёна. Сваю творчую дзейнасць пачаў з драматычнага гуртка, створанага ў 1988 годзе. Яго заснавальнiкам i першым кiраўнiком быў Аляксандр Барысевіч. За выканальнiцкае майстэрства i дасягнутыя творчыя поспехi ў снежні 1990 года тэатральнаму калектыву прысвоена ганаровае найменне “народны”.

З 1998 па 2011 гады кіраўніком народнага тэатра з’яўляўся Барыс Валошын. Пад яго кіраўніцтвам былі пастаўлены спектаклі “Юбилей” і “Предложение” А. Чэхава, “Семейный портрет с посторонним” і “Семейный портрет с дензнаками” С. Лабазёрава, “Бесприданник”           Л. Разумоўскай, “Аделаида” Ж. Урганта, “Последний герой” А. Марданя і інш.

З лістапада 2011 года рэжысёрам тэатра быў Александр Калагрыў. За яго дзейнасць пастаўлены спектаклі “Планета” Я. Грышкавец і “Кто откроет дверь” Н. Мірашнічэнка. З 2013 года тэатр узначальваў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Курыленка.

У красавіку 2017 года калектыў прыняў удзел у абласным фестывалі народных тэатральных калектываў “Лідскія сустрэчы”, дзе падцвердзіў найменне “народны” і атрымаў дыплом за актыўную творчую дзейнасць, прапаганду аматарскага тэатральнага мастацтва і ўдзел у фестывалі.

Народны тэатр з’яўляецца пастаянным удзельнікам раённага агляда-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, адзначаны дыпломамі абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытыга рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, абласнога мерапрыемства “Свята млынароў” і г.д. Таксама калектыў прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў цэнтра культуры. Найбольш буйныя з іх: Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Зажынкі, Дажынкі, Свята дзяцінства, Купалле, Дзень работнікаў культуры, Дзень маці і інш.

Асноўны напрамак творчасці калектыва – сучасная драматургія. У рэпертуары народнага тэатра налічваецца больш за дзесяць пастановак, разлічаных на дарослага гледача: “Женская доля”, “Комната невесты” В. Краснагорава, “Девичник над вечным покоем” А. Мэнчэла, “Половики и валенки” М. Каляды, “Блюститель” А. Вінакурава, “Бесприданник”      Л. Разумоўскай і іншыя.

На сённяшні дзень народны тэатр рыхтуецца да прэм’еры спектакля “Мёртвое тело” па п’есе У. Карасёва. Надаецца ўвага кожнаму самадзейнаму акцёру і дапамагаецца яму стварыць свой вобраз на сцэне. Прадумана кожная дэталь спектакля: касцюмы, рэплікі, сцэнічныя рухі.

Кожная рэпетыцыя народнага тэатра – гэта складаны навучальны працэс, на якiм развiваецца цiкавасць да заняткаў, надаецца шмат увагi кожнаму ўдзельнiку, што дапамагае падняць узровень акцёрскага майстэрства на больш высокую ступень творчага развiцця.

Сёння калектыў поўны творчых сіл і працягвае здзіўляць гледачоў сваімі пастаноўкамі, актыўна прапагандуе тэатральнае мастацтва сярод жыхароў аграгарадка Абухава і Гродзенскага раёна.

Обуховский центр культуры филиал государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр» аг.Обухово, ул.Центральная, 8

Руководитель – 

Контактный телефон: 473-916