Народный театр игры «Анфас»

Народны тэатр гульні “Анфас” створаны ў 2014 годзе Д.В. Балабуевым.

У народным тэатры гульні “Анфас” 11 удзельнікаў ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў. Кіраўнік заўседы разам з удзельнікамі працуе над стварэннем гульнёвых праграм, пачынаючы ад абрадавых гульняў да тэатралізаваных прадстаўленняў, такіх як: “Мястачковыя забавы”, “Забавы па-вясковаму”, “За здаровы лад жыцця” і інш. Асабліва цікавымі з’яўляюцца фальклорныя па паходжанню і камедыйныя па характеру прадстаўлення. У іх знаходзяць выразны адбітак народны светапогляд і густ, народныя прынцыпы асэнсавання жыццёвых з'яў. Заснаваныя на бытавых жартах, анекдотах, камічных здарэннях і апавяданнях, усе пастаноўкі вызначаюцца асаблівай свежасцю, іскрыстасцю народнага гумару. 

Народны тэатр гульні “Анфас”  з'яўляецца пастаянным удзельнікам раённага агляда-конкурсу анімацыйных праграм “Парк забаў”, адкрытага рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў” і інш. У 2015 годзе прыняў удзел у V адкрытым абласным фестывалі гульні “Карнавал весялосці” (гп. Воранава), быў узнагароджаны дыпломам III ступені.

У ліпені 2016 г. калектыў дэманстраваў сваё гульневае майстэрства з анімацыйнай праграмай  “Лавіся, рыбка, вялікая, немалая” на XXIII Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

Филиал Квасовский центр культуры государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр» аг.Квасовка, ул.Первомайская, 9

Руководитель – 

Контактный телефон: 919-574