Народная эстрадная студия «Раніца»

Вакальна-інструментальны ансамбль “Раніца” быў створаны ў 1973 годзе. Заснавальнік ансамбля – Валерый Барысавіч Іофэ. З цягам часу мяняўся склад калектыву, рэпертуар, расло майстэрства ўдзельнікаў і ў 1987 годзе  ВІА “Раніца” было прысвоена ганаровае найменне“народны”. У 1998 годзе ансамбль быў перайменаваны ў народную эстрадную студыю “Раніца”.З 1994 года кіраўніком ансамбля з’яўляецца Юрый Барысавіч Іофэ.

Творчая дзейнасць “Раніцы”- багатая і разнастайная. Калектыў  выступае перад працаўнікамі СВК “Прагрэс-Верцялішкі”, з’яўляецца удзельнікам усіх мерапрыемстваў цэнтра культуры, раённых святочных мерапрыемстваў даДня жанчын, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня сталых людзей, свята горада Скідзеля і іншых, а таксама жаданым госцем на сцэнічных пляцоўках вобласці.

Народная эстрадная студыя “Раніца” – пастаянны ўдзельнік раённага агляду-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытага рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”.  Студыя адзначана дыпломамі за ўдзел у раённым фестывалі фальклору “Вяртанне да вытокаў”, Свяце Млынароў і свяце “Адэльскі фэст”. У 2016 годзе калектыў выступіў з канцэртнай праграмай на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016” (г.п.Воранава).

Палітра рэпертуару студыі разнастайная. Гэта песні беларускіх, расійскіх кампазітараў і аўтарскія песні кіраўніка калектыву. Рэпертуар пастаянна абнаўляецца.

У апошнія гады народная эстрадная студыя “Раніца” стала школай падрыхтоўкі маладых выканаўцаў. Пры ёй дзейнічае дзіцячая вакальная група “Ранічка”. Удзельнікі калектыву займаюцца аранжыроўкай твораў, запісам фанаграм.

Народная эстрадная студыя “Раніца”дасягнула пэўных поспехаў у сваёй творчасці і мае вялікі патэнцыял.

Филиал Вертелишковский центр культуры государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр» аг.Вертелишки, ул.Юбилейная, 1

Руководитель – Иоффе Юрий Борисович

Контактный телефон: 994-506