Народная эстрадная студия «Истина»

 

Народная эстрадная студыя “Ісціна” створана ў 1986 годзе і функцыянуе на базе філіяла Абухаўскі цэнтр культуры дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”. Стваральнікам калектыву з'яўляўся Светаў Мікалай Мікалаевіч. З 1 лютага 2014 года студыя працуе пад кіраўніцтвам Вансовіча Артура Раманавіча. У 1993 годзе калектыву было прысвоена ганаровае найменне “народны аматарскі калектыў”.

У складзе эстраднай студыі 15 ўдзельнікаў ва ўзросце ад васемнаццаці да шасцідзесяці двух гадоў.

У творчым багажы калектыву больш за 50 музычных кампазіцый разнастайных па характару і зместу. Год ад года расце майстэрства ўдзельнікаў, удасканальваецца рэпертуар, які адрозніваецца разнапланавасцю  музычнага матэрыялу. Гэта песні рускіх і беларускіх кампазітараў, аўтарскія творы кіраўніка.

Народная эстрадная студыя “Ісціна” з'яўляецца ўдзельнікам штогадовага раённага агляду-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці. Калектыў  адзначаны дыпломамі абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытыга рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, абласнога Свята млынароў, раённага фестывалю фальклору “Вяртанне да вытокаў”. Удзельніца студыі Кацярына Стока ў 2016 годзе стала лаўрэатам ІІ ступені Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу працоўных калектываў “Новые имена Беларуси”, а ў 2017 годзе ўзнагароджана граматай  ІІІ ступені у Гродзенскім адкрытым абласным фестывалі патрыятычнай песні “Сердце земли моей”.

Кіраўнік студыі Артур Раманавіч нястомна працуе над фарміраваннем мастацкага і эстэтычнага густаў сваіх выканаўцаў, развівае іх творчыя здольнасці і ўдасканальвае вакальнае майстэрства. Удзельнікі калектыву атрымліваюць асалоду ад зносін з гледачамі. З кожным выступленнем “Ісціны” шырыцца кола сяброў і прыхільнікаў творчага калектыву.

Удзельнікі тэатральнай студыі прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў цэнтра культуры. Найбольш буйныя з іх: Абухаўскія Дажынкі, Свята дзяцінства, Купалле, фестываль “Мядова-Яблычны Спас”, мерапрыемствы да Раства Хрыстова, Вялікадня, Новага года, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, Дня работнікаў культуры, Дня маці,  Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу і інш.

Народная эстрадная студыя “Ісціна” мае вялікі творчы патэнцыял. Выступленні калектыву адрозніваюцца высокім узроўнем выканання, артыстызмам, яркімі сцэнічнымі вобразамі, таленавітым увасабленнем.  Сёння ўдзельнікі  студыі поўны творчых сіл і працягваюць здзіўляць гледачоў сваімі выступленнямі, актыўна прапагандуючы эстраднае мастацтва сярод жыхароў аграгарадка і раёна.

Филиал Обуховский центр культуры государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр»аг.Обухово, ул.Центральная, 8

Руководитель – Вансович Артур Романович

Контактный телефон: 968-510