Оркестр народных инструментов Квасовской ДШИ

Аркестр народных інструментаў створаны ў 1987 годзе на базе Квасоўскай сельскай дзіцячай музычнай школы. Заснавальнікам і мастацкім кіраўніком на працягу многіх гадоў быў Юрый Альфонсавіч Зарожны.

З 2000 па 2002 год  калектывам кіраваў Гапееў Пётр Кірылавіч.

З 2002 па 2003 год – Ярашэвіч Андрэй Тадэвушавіч.

З 2003 па 2005 год – Рыжко Сяргей Мікалаевіч.

З 2005 па 2013 – Гізінская Таццяна Сцяпанаўна.

З 2013 года па цяперашні час дырыжорам з’яўляецца Гуменны Раман Янушэвіч.

За дасягнутыя творчыя поспехі і актыўную работу па эстэтычнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў ў 1995 годзе аркестру было прысвоена ганаровае найменне “узорны”.

Творчы падыход кіраўніка, як дырыжора, спрыяе абнаўленню і разнастайнасці выконваемага рэпертуару. У рэпертуар аркестра уваходзяць творы савецкіх, беларускіх, рускіх кампазітараў. Супрацоўнічае калектыў і з гродзенскімі аўтарамі.

Аркестр штогод прымае ўдзел у святочных мерапрыемствах і канцэртах, якія адбываюцца ў аг. Квасоўка, Гродзенскім раёне.

 Поспехі выканаўцаў выклікаюць павагу і зацікаўленасць журы шматлікіх конкурсаў, фестываляў. Так, аркестр неаднаразова прымаў удзел у абласным фестывалі-конкурсе “Зайграйце музыкi”,  г. Ліда.

У 2013 годзе атрымаў Гран Пры на VII міжнародным конкурсе-фестывалі “Закарпацкі эдэльвейс ”,  г. Ужгарад, Украіна.  Узнагароджаны дыпломам II ступені на абласным конкурсе сярод вучняў сельскіх  ДМШМ і ДМШ, г.Гродна.

 У 2014 годзе калектыў атрымаў дыплом I ступені на міжнародным дзіцячым і юнацкім фестывалі-конкурсе “Майская фантазія”,  г. Прага, Рэспубліка Чэхія.

У 2016 годзе аркестр стаў дыпламантам I ступені VI міжнароднага фестывалю-конкурсу “Творчы ваяж”,  г. Залатыя пяскі,  Рэспубліка Балгарыя.

Эстэтычнае выхаванне дзяцей сродкамі музыкі, развіццё іх творчых здольнасцяў з’яўляецца адной з галоўных задач працы ў калектыве. Выхаваўчая праца неаддзяліма ад навучальнага працэсу. Дзякуючы мэтанакіраванасці і настойлівасці Рамана Янушэвіча, у аркестры створана сапраўдная творчая атмасфера, заахвочваецца ініцыятыва, самастойнасць, практыкуецца узаемадапамога. Для калектыва арганізоўваюцца экскурсіі, віншаванні ўдзельнікаў з днём нараджэння.

Штогадова калектыў папаўняецца новымі  удзельнікамі-вучнямі. Юныя музыканты з захапленнем займаюцца ў аркестры, кожная рэпетыцыя - гэта новы крок уперад да дасягнення зноў  і  зноў пастаўленых  мэт.

Государственное учреждение образования «Квасовская детская школа искусств» аг.Квасовка, ул.Первомайская, 9

Руководитель – Гуменный Роман Янушевич

Контактный телефон: 919-467