Образцовая студия танца «Галактика-В»

 

Узорная студыя танца “Галактыка-В” - самы малады, але вельмі перспектыўны аматарскі калектыў Гродзенскага раёна. Кіраўніком калектыва з’яўляецца Марозаў Станіслаў Валер’евіч. Калектыў быў створаны ў 2005 годзе, у 2008 годзе атрымаў найменне “ўзорны”.

Студыя працуе ў розных танцавальных стылях: гісторыка-бытавым і спартыўным, бальным і эстрадным. Калектыву пад сілу буйнамаштабныя танцавальныя праекты.

У рэпертуары студыі больш 40 танцаў, харэаграфічных кампазіцый, танцавальных замалёвак: “Шурачка”, фітнэс-казка “Рэпка”, народныя танцы “Паланэз”, “Хадзоны”, “Лявоніха”, “Полька весялуха”, “Каліна”, “Хлопцы хоць куды”, “Крыжачок”, харэаграфічныя кампазіцыі “Расонка”, “Кацюша”, “Давай, Масква!”, “Варшава ў розах”, а таксама вялікія харэаграфічныя творы “Цырк”, “Чараўнік казачнай крашы” і шмат іншых.

Узорная студыя танца “Галактыка-В” вядзе актыўную гастрольную і канцэртную дзейнасць. Для ўдзельнікаў калектыву кожны канцэрт - сапраўднае свята. 3 вялікім поспехам студыя танца выступае на раённых святах да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, Дня сельскай гаспадаркі і  перапрацоўчай прамысловасці АПК, абласным адкрытым фестывале народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”.

Станіслаў Валер’евіч сваёй творчай энергіяй, адданасцю справе, мэтанакіраванасцю  прывіў дзецям і падлеткам аграгарадка Верцялішкі любоў да танца. Узровень сцэнічнага майстэрства ўдзельнікаў, папулярнасць і захапленне насельніцтва дазваляюць ажыццяўляць набор у студыю на конкурснай аснове. С.В.Марозаў добра валодае прыёмамі педагогікі і псіхалогіі, методыкай работы з дзецьмі рознага ўзросту, выпрацаваў асабістую сістэму рэпетыцыйнай і пастановачнай дзейнасці. Гэта дазваляе яму працаваць плённа і вынікова.

За сваю працаздольнасць і адносіны да дзяцей Станіслаў Валер'евіч выклікае павагу сярод кіраўніцтва Гродзенскага раёна. У 2007 годзе Марозаву С.В. была прысуджана прэмія Гродзенскага райвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры” у намінацыі “Клубны работнік года”, у 2010 годзе - прысуджана прэмія Гродзенскага райвыканкама “Лепшы работнік культуры 2010 года”. Дзейнасць  Марозава С.В. адзначана  кіраўніцтвам галоўнага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта, Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў.

Апошнія тры гады для ўзорнай студыі танца былі вельмі плённымі. Выдатны выканальніцкі ўзровень даў магчымасць танцавальнаму калектыву прыняць удзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсах і фестывалях. У 2014 годзе “Галактыка-В” стала дыпламантам I ступені абласнога фестывалю-конкурсу “Таленты Прынямоння”, Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячай творчасці “ЛьВёнок”, адзначана падзякай 45-га Міжнароднага фестывалю “Радость Европы” за ўклад у развіццё культурных кантактаў (2014 г.), атрымала Гран-Пры адкрытага рэгіянальнага фестывалю-конкурсу дзіцячых аматарскіх танцавальных калектываў сельскіх устаноў культуры “Крышталікі запрашаюць”.

У 2015 годзе студыя - лаўрэат I і III ступеней Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячай творчасці “ЛьВёнок”, фіналіст адкрытага рэгіянальнага фестывалю-конкурсу дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці “Хрустальный башмачок”.

У 2016 годзе калектыў стаў лаўрэатам III ступені абласнога конкурсу танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі”, дыпламантам II ступені міжнароднага фестывалю сцэнічнага мастацтва “DANCE OF EUROPE”, атрымаў  падзяку за ўдзел “Pasienio Fiesta” (г.Лаздзіяй, Літоўская Рэспубліка).

 У 2017 годзе студыя танца атрымала два дыплома I ступенi i дыплом II ступені адкрытага рэгіянальнага фестывалю-конкурсу аматарскай харэаграфічнай творчасці “Viva - Россь – Dance - 2017”, а таксама была адзначана дыпломамі за “Лепшую балетмайстарскую працу”  i “Лепшы танцавальны калектыў”.

Узорная студыя танца “Галактыка-В” - актыўны ўдзельнік  ўсіх значных раённых мерапрыемстваў і канцэртаў. Марозаў Станіслаў Валер’евіч з'яўляецца ініцыятарам і рэжысёрам штогадовага навагодняга ранішніка ў рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Наши дети” для адораных дзяцей, дзяцей-сірот, дзяцей з шматдзетных і малазабяспечаных сямей Гродзенскага раёна.

Дзейнасць узорнай студыі танца “Галактыка-В” аказвае ўплыў на развіццё харэаграфічнага мастацтва ў раёне і вобласці. Калектыў з’яўляецца прыкладам музычнага і эстэтычнага выхавання, развіцця гарманічна развітай асобы, а таксама граматнай прафесійнай работы кіраўніка.

Филиал Вертелишковский центр культуры государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр» аг.Вертелишки, ул.Юбилейная, 1

Руководитель – Морозов Станислав Валерьевич,

Контактный телефон: 994-506