Афиша


  http://grodnorik.gov.by/images/storage/banners/074396_b7922194192c98232ada1b526d2137df_work.jpg                                                                           2 .jpg - 46.21 Kb   

Народный хоровой коллектив Квасовского центра культуры

Хор у Квасоўскім цэнтры культуры быў створаны ў 1965 годзе. Гэта адзін з самых старэйшых самадзейных калектываў Гродзенскага раена. Заснавальнікам і  мастацкім кіраўніком  хора на працягу многіх гадоў была Звалінская Станіслава Вацлаваўна, канцэртмайстарам -  Пятроўскі Аляксандр Аляксандравіч.

З 1997 па 2013 год  калектывам кіравала Кароль Наталля Валянцінаўна, з 1 жніўня 2013 года - Міклашэўская Анастасія Сяргееўна, з 1 жніўня 2016 года – малады спецыяліст Чудзілоўская Святлана Сяргееўна.

З 1997 года і па сенняшні дзень акампаніятарам народнага хору з’яўляецца Гапееў Петр Кірылавіч.

За дасягнутыя творчыя поспехі і актыўную работу па эстэтычнаму выхаванню насельніцтва ў 1978 годзе хору прысвоена ганаровае найменне “народны”.

Натхненне, памножанае на любоў да народнай песні, уменне данесці яе да слухачоў дапамагло хору стаць лаўрэатам I і II ступені  Усесаюзных фестываляў народнай творчасці, дыпламантам Рэспубліканскага агляда сельскай мастацкай самадзейнасці. За ўсю сваю творчую дзейнасць калектыў даў болей за 600 канцэртаў.

На цяперашні час у складзе хора пяюць людзі розных прафесій: работнікі калгаса імя В.І.Крэмко, настаўнікі сярэдняй школы і школы мастацтваў, працаўнікі культуры,  але ўсіх іх аб’ядноўвае любоў да песні.

За гады існавання ў калектыве выхаваліся многія музыканты і спевакі, якія, далучыўшыся да сумеснай творчасці, змаглі ярка раскрыць свае прыродныя і прафесійныя здольнасці. Кожны ўдзельнік валодае яскравым сваеасаблівым талентам, а ўсе разам яны складаюць сабою працаздольны творчы калектыў, які папаўняецца новымі ўдзельнікамі.

 Яркія і эмацыянальныя выступленні ўдзельнікаў калектыва набылі любоў і ўдзячнасць шматлікіх гледачоў.

У рэпертуары хора налічваецца больш за 50 беларускіх і рускіх народных песень, ен пастаянна абнаўляецца. Калектыў – пастаянны ўдзельнік святочных  мерапрыемстваў і канцэртаў цэнтра культуры да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, Дня маці, Дня сталых людзей, святаў аграгарадка Квасоўка, весак Баранава і Наваселкі.

Народны хор – пастаянны ўдзельнік раённага агляду-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, прымаў удзел у рэгіянальным свяце народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў” (2014, 2015, 2016 гг.) і іншых мерапрыемствах.

У 2012 годзе калектыў стаў дыпламантам IV абласнога фестывалю народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам” у намінацыі “Народны (Заслужаны) хор народнай песні”, у 2015 годзе ўзнагороджаны дыпломам за папулярызацыю беларускай народнай песні.

Сёння народны хор поўны творчых сіл, актыўна прапагандуе беларускую народную песню сярод жыхароў аграгарадка і раёна.

Калектыў застаецца крыніцай радасці, натхнення, энергіі і творчасці. Выканальніцкае майстэрства і  сцэнічная культура, беражлівыя адносіны да беларускага музычнага, песеннага мастацтва з’яўляюцца ўзорам прафесіяналізму яго кіраўніка і ўдзельнікаў.

Филиал Квасовский центр культуры  государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр»аг.Квасовка, ул.Первомайская, 9

Руководитель – Чудиловская Светлана Сергеевна

Контактный телефон: 919-574