Народный ансамбль белорусской народной песни «Рукавічкі»
Народны ансамбль беларускай народнай песні “Рукавічкі” Абухаўскага цэнтра культуры быў створаны ў маі 1980 года. Гурт натхнёна працаваў, творча развіваўся і ў 1992 годзе яму было прысвоена ганаровае найменне – “народны”.
Першым яго заснавальнікам і кіраўніком быў Аляксандр Часлававіч Лойка. З 2001 па 2005 - Сяргей Мiкалаевiч Бабко, з 2005 па 2009 -Беражнова Валянціна Васільеўна, з 2009 па 2010 кiраўнiком была Iрына Мiкалаеўна Канецкая, на сённяшні дзень дырыжорам ансамбля з’яўляецца Альфяровіч Т.Я., акампаніятар – Тяжкін А.І.
У склад ансамбля ўваходзяць людзі розных узростаў і прафесій: студэнты, настаўнікі, культработнікі, пенсіянеры. Усіх іх аб'ядноўвае любоў да песні.
Дзейнасць ансамбля накіравана на развіцце і папулярызацыю беларускай народнай песні, нацыянальнай культуры, захаванне яе рэгіянальных асаблівасцей. У аснову рэпертуара ўваходзяць беларускія i рускiя народныя песні, фальклорныя, абрадавыя творы, якія выконваюцца пад акампанемент і акапэльна, двух-, трох- і многагалосна.
Народны ансамбль беларускай народнай песнi «Рукавiчкi» пастаянны ўдзельнік раённага агляда-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, раённага агляда-конкурсу фальклорных калектываў.
Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выступае ў аграгарадках, удзельнічае ў раённых, абласных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах: раённы фестываль фальклору “Вяртанне да вытокаў”, адкрытае рэгіянальнае свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, абласны адкрыты фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, абласное свята млынароў, абласным фестывале “Еврорегион “Неман”.
За сваю шматгадовую творчую дзейнасць, высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства калектыў узнагарожданы шматлікімі граматамі і дыпломамі.
Народны ансамбль беларускай народнай песні “Рукавічкі” з’яўляецца годным захавальнікам і папулярызатарам нацыянальнай песеннай культуры сваіх продкаў.
Обуховский центр культуры филиал государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный центр» аг.Обухово, ул.Центральная, 8
Руководитель – Альферович Татьяна Евгеньевна
Контактный телефон: 473-919