Новости
13.11.2017
Свята млынароў

11 лістапада аграгарадок Адэльск ў пяты раз запрасіў на свята млынароў, прымеркаванага да дня святога Марціна, апекуна млынароў. Традыцыйныя гулянні пачаліся з тэатралізаванага шэсця, якое ўсіх захапіла ў Адэльскі цэнтр культуры і народнай творчасці. Адразу ў фае ўсе жадаючыя змаглі ўбачыць і прадэгуставаць традыцыйныя стравы адэльскай кухні, унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Запусціўшы вятрак, які стаяў на сцэне, свята адкрылі старшыня Адэльскага сельскага выканкама У.В.Трутнеў,намеснік старшыні СВК “Пагранічны” М. І.Макарчук, вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклору ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” В.Ф.Шлавянец і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама Н.І.Рамановіч.

У рамках свята прайшлі конкурсы “Лепшы святочны каравай”, “Лепшы млын, зроблены сваімі рукамі” і “Лепшы беларускі падворак”, дзе ў кожным былі вылучаны пераможцы.

Гучнымі апладысментамі сустракалі гледачы на Адэльскай сцэне народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” Жытамлянскага дома фальклору, фальклорнае аматарскае аб'яднанне “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль песні і танца “Ніва” Верцялішкаўскага цэнтра культуры, а таксама народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі” Зарачанскага дома народнай творчасці.

Усе жадаючыя змаглі наведаць музей пад адкрытым небам “Гісторыя ў побыце селяніна”, экспанаты якога сабралі работнікі Адэльска цэнтра культуры і народнай творчасці. Працавала гульнёвая пляцоўка “Вясковыя забавы”. Весела і заўзята прайшоў конкурс “Падарунак ў стозе сена”, дзе ўдзельнікі і госці свята змаглі адшукаць і атрымаць падарункі. На святочнай сцэне прайшоў танцавальны карагод “Восень у стылі этна”, на якім танцавалі побытавыя танцы гледачы разам з удзельнікамі аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна.

Свята атрымалася на славу!

В Одельске в пятый раз чествовали Святого Мартина –покровителя мельников

Когда-то мукомолов за работу благодарили жареным гусем и вином. Вот и гости смогли прикоснуться к этой традиции.


Фото Яна ХВЕДЧИНА.

Альтернативный источник

БОЛЬШЕ ФОТО

  Версия для печати
27.11.2017
XII Республиканский фестиваль национальных культур состоится летом 2018 года, однако подготовка к нему полным ходом идет уже сейчас. По всей стране проходят областные отборочные туры. Свой выбор тех, кто достоин представить национальную культуру и традиции, Гродненщина сделала 25 ноября в городе Лида.
27.11.2017
25 ноября в Квасовском центре культуры состоялось праздничное мероприятие ко Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК «Добра и счастья вам, труженики села!»
27.11.2017
«С юбилеем поздравляем»
27.11.2017
Возможно шквалистое усиление ветра
27.11.2017
Действия в случае пожара в доме или квартире
24.11.2017
«Мы молоды, мы талантливы»
22.11.2017
Подтверждение звания «народный», «образцовый».
21.11.2017
В Гродненском районе прошли мероприятия, приуроченные ко Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК
20.11.2017
Праздничный концерт "Благословляем руки золотые" ко Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК состоялся 19 ноября в Путришковском ЦК. Лучших тружеников УО СПК "Путришки" поздравили артисты и коллективы учреждений культуры Гродненского района.
20.11.2017
Дожинки-2017
20.11.2017
19 ноября для работников ОАО "Скидельский сахарный комбинат" состоялся концерт ко Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК.
17.11.2017
День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК
17.11.2017
Ко Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК 16 ноября в Коптевском ЦК состоялся праздничный концерт "Земной поклон Вам, земляки, за труд великий и прекрасный".
14.11.2017
Республиканский конкурс по ЗОЖ
14.11.2017
Осенний экспромт
13.11.2017
Перезахоронение останков солдат Первой мировой войны
13.11.2017
Праздник белорусской куклы в Индуре
05.11.2017
Праздник белорусской куклы
02.11.2017
Окна города. Гродно встречает гостей.
Страницы