Размер шрифта:aaa
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта

        

Новости
23.09.2020
Код памяці

Пад новай назвай «Код памяці» ў Зарачанскім   доме народнай творчасці  25 верасня 2020 года пасля абнаўлення адкрыецца музей, дзе аб'яднаны экспазіцыя ручнікоў, ваеннай формы, а таксама новыя: экспазіцыя традыцыйных беларускіх дываноў, «Нараджэнне хлеба» і музейны пакой, прасвечаны быту партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Адна з новых музейных экспазіцый, якая будзе прысвечана хлебу, стане цэнтральным  кампанентам новага турыстычнага маршрута «Нараджэнне хлеба», які аб'яднае аг.Адэльск і в.Зарачанка і раскажа аб тым, як зерне  прарабляе свой нялегкі шлях да каравая ці буханкі хлеба, а таксама ў рамках інтэрактыўных  праграм прадэманструе, як хлебнае зерне перараджаецца ў гарачы свежы каравай з хрусцячай скарынкай.

Распачнецца мерапрыемства а 14 гадзіне.  На імправізаваным жніўным полі  турысты пападуць  у пазапрошлыя стагоддзі, калі для таго каб пасеяць зерне і пакаштаваць спечаны бохан хлеба, недастаткова было пусціць па полю сеялкі. Пад час інтэрактыўнай праграмы «Старыя рэчы з гісторыяй» з удзелам народнага  фальклорнага гурта «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці наведвальнікі  вывучаць  усе этапы  вырошчвання хлеба і паўдзельнічаюць у шматлікіх абрадавых дзеяннях.

Новыя экспазіцыі музея расскажуць пра «гродзенскія» дываны, якія сёння  «не в моде», але якія сваё «другое» жыццё набылі ў музеі,  пра ручнікі, посцілкі, настольнікі, якія прыцягваюць да сябе мілай прастатой, сціпласцю і ў той жа час адмысловасцю густу ткачыхі.

А  старыя фотаздымкі  з неверагоднымі і задуменнымі тварамі  нашых бабуль і дзядуль, якія былі знойдзены ў фальклорных экспедыцыях, раскажуць яшчэ шмат цікавых гісторый.

Сапраўдныя майстры – нашы продкі!  Цікава, а зможам мы працягнуць іх працоўныя традыцыі?

 

Наталля Рамановіч, вядучы метадыст па рэалізацыі культурна-дзелавых праектаў і развіццю турызма Гродзенскага раённага  культурна-інфармацыйнага цэнтра

  Версия для печати
02.10.2020
И лирично, и с огоньком: у народного ансамбля песни и танца «Нива» новая программа для зрителя
01.10.2020
День пожилых людей в Гродненском районе
28.09.2020
Открытие обновлённого музея музея в Заречанке (видео)
28.09.2020
Обряды предков и национальный колорит: в деревне Заречанка открылась музейная экспозиция «Код памяти»
23.09.2020
ФОТОПРОЕКТ ПРИНЕС ПОБЕДУ В НОМИНАЦИИ «БЫТ НАШЫХ ПРОДКАЎ»
18.09.2020
Приходите, выбирайте, записывайтесь!
17.09.2020
Круглый стол, выставка и квест-игра Как в Гродненском районе отметили XX день библиотек
15.09.2020
15 сентября – День библиотеки. Чем живет Скидельская городская библиотека семейного чтения?
15.09.2020
День библиотек
14.09.2020
Традыцыя вырабу пісанак (г.п. Сапоцкін, Гродзенскі раён)
14.09.2020
С танцами, обрядами и прогулкой на теплоходе. Как прошел выездной семинар молодых специалистов сферы культуры Гродненского района
14.09.2020
Музыкальное воскресенье
11.09.2020
КУЛЬТУРНЫЙ КОД: Молодые специалисты в деле
10.09.2020
Единый день безопасности 2020. ФОТООТЧЕТ
08.09.2020
X юбилейный выездной семинар-квест-тур «Учимся действовать: первые шаги в профессию»
05.09.2020
В Скиделе прошел детский праздник безопасности
04.09.2020
Надежда на село. Обряд Дожинки
04.09.2020
Топ-10 народных брэндаў Гродзенскага раёна
31.08.2020
Народные песни и мастер-класс по бытовым танцам. Фольклорный праздник «Вяртанне да вытокаў» прошел в Гродно
Страницы