Размер шрифта:aaa
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта

    

Новости
02.09.2019
І родная мова, як песня, гучала

“І родная мова, як песня, гучыць”. Пад такім слоганам у рамках Дня беларускага пісьменства на “Фальклорнай пляцоўцы” прайшоў абласны конкурс ансамбляў беларускай музыкі і песні і ансамбляў народнай песні. На Гродзенчшыне ён праводзіўся ўпершыню, але адразу вельмі масштабна. У творчых спаборніцтвах прынялі ўдзел 19 калектываў амаль з усіх раёнаў вобласці.

DSC_0327.JPG

Усе яны маюць высокі статус “народнага” , характарызуюцца высокім узроўнем выканаўчага майстэрства і багатым рэпертуарам з мясцовым каларытам, вядуць актыўную канцэртную дзейнасць. Таму не дзіўна, што конкурс стаў сапраўдным “святам беларускай песні у свяце беларускага пісьменства”. Са сцэны гучалі беларускія народныя песні і аўтарскія творы айчынных кампазітараў. На пляцоўцы было вельмі шматлюдна: гледачы шчыра падтрымлівалі ўдзельнікаў і спявалі разам з імі.

Лепшага з лепшых вызначала кампетэнтнае журы, старшынёй якога з’яўляўся народны артыст Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз музычных дзеячаў”, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” Міхаіл Дрынеўскі.

DSC_0532.JPG

DSC_0544.JPG

Пакуль журы падводзіла вынікі конкурсу, святочную праграму на пляцоўцы працягваў вядучы харэаграфічны калектыў Рэспублікі Беларусь - Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі пад кіраўніцтвам Валянціна Дудкевіча.

Нарэшце настала хвалюючая хвіліна ўручэння ўзнагарод. У намінацыі “Дарослы ансамбль народнай песні” дыпломам лаўрэата ІІІ ступені адзначаны народны ансамбль народнай песні “Хутарок” Смаргонскага раённага цэнтра культуры. Дыплом лаурэата ІІ ступені атрымаў народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Лаўрэатам І ступені прызнаны народны ансамбль народнай песні “Рукавічкі” філіяла “Абухаўскі цэнтр культуры” Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра.

 DSC_0382.JPG

У намінацыі “Дарослы ансамбль беларускай музыкі і песні” дыпломамі лаўрэата ІІІ ступені ўзнагароджаны народны ансамбль песні і музыкі “Весялуха” Зельвенскага РЦКНТ і народны ансамбль музыкі “Гудскі гармонік” філіяла “Гудскі цэнтр творчасці і дасуга” Лідскага РЦКНТ. Дыплом лаўрэата ІІ ступені атрымаў народны сямейны ансамбль “Сваякі” Дома культуры аграгарадка Юбілейны Ваўкавыскага РЦКНТ. А перможцам у гэтай намінацыі стаў народны ансамбль народнай музыкі і песні “Грымата” Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку.

Некаторыя калектывы былі адзначаны спецыяльнымі ўзнагародамі. Дыплом “За яркае мастацкае ўвасабленне тэмы малой радзімы” уручаны народнаму ансамблю народнай музыкі і песні “Пушчанскія напевы” Пацуеўскага сектара культуры і дасуга Свіслацкага РЦКНТ. “За цэласнасць сцэнічнага вобраза“ адзначаны народны ансамбль народнай песні і музыкі “Ятранка” Дзятлаўскага РЦКНТ. “За лепшае спалучэнне розных жанраў“ вылучаны народны ансамбль “Цыранскія музыкі” Цыранскага Дома культуры Карэліцкага РЦКНТ. Дыпломам “За лепшую апрацоўку беларускай народнай песні” ўзнагароджаны народны ансамбль музыкі “Чабарок” Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу. А народны ансабль народнай музыкі “Асалода” Роскай дзіцячай школы мастацтваў Ваўкавыскага раёна быў названа лепшай інструментальнай групай.

DSC_0367.JPG

Акрамя таго, у рамках конкурса ў намінацыі “Вядучы канцэртнай праграмы” выступалі Аляксандр Сувораў з Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры і Ірына Сільчанка з Палаца культуры Ліды, якія атрымалі адпаведна дыпломы І і ІІ ступені.

DSC_0421.JPG

DSC_0443.JPG

DSC_0454.JPG

DSC_0477.JPG

Читать источник

 

  Версия для печати
24.09.2019
21 сентября состоялся праздник деревни Новоселки
24.09.2019
Перепись населения
24.09.2019
Субботник возле стен форта № 4
23.09.2019
75 лет. Гродненщина отпраздновала юбилей
23.09.2019
День открытых дверей "Волшебный мир творчества"
19.09.2019
Концерт «С радостью по жизни»
19.09.2019
В Луцковлянском центре культуры состоялась встреча участников коллективов любительского творчества с участковым инспектором милиции
18.09.2019
В рамках Единого республиканского дня безопасности были проведены тематические мероприятия
17.09.2019
15 СЕНТЯБРЯ В АГРОГОРОДКЕ ПОРЕЧЬЕ СОСТОЯЛСЯ ПРАЗДНИК ЛИСИЧКИ.
16.09.2019
РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ФЕСТИВАЛЬ НАРОДНОГО ЮМОРА «АВТЮКИ»
16.09.2019
ГРОДНЕНСКИЙ РАЙОН ОТМЕТИЛ 75-ЛЕТИЕ ОБЛАСТИ И ДЕНЬ ГОРОДА СКИДЕЛЯ
12.09.2019
Молодым специалистам в торжественной обстановке вручили трудовые книжки
10.09.2019
ПЕСНЯ АБ’ЯДНАЛА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ І ГАСЦЕЙ ФЕСТЫВАЛЮ “АРТЫСТЫЧНЫЯ СУСТРЭЧЫ “БЕЛАСТОК – ГРОДНА”
09.09.2019
СПК "Свислочь" отмечает 75-летие
09.09.2019
На праздник мороженого в агрогородок Путришки приехали Александр Солодуха и Саша Немо
05.09.2019
Покорили «Лялечки» Сербию
03.09.2019
“ЛЕГЕНДАРНЫЯ ПОСТАЦІ ВЯРТАЮЦЦА Ў БЕЛАРУСЬ”. ПОМНІК ЛЬВУ САПЕГЕ ЎРАЧЫСТА АДКРЫЛІ Ў СЛОНІМЕ
03.09.2019
КАК ОТПРАЗДНУЮТ 75-ЛЕТИЕ ОБРАЗОВАНИЯ ГРОДНЕНСКОЙ ОБЛАСТИ
03.09.2019
“ВЯЛІКАЯ МІСІЯ ДНЯ ПІСЬМЕНСТВА – АБ’ЯДНОЎВАЦЬ УСІХ БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ”. СВЯТА КНІГІ І БЕЛАРУСКАГА СЛОВА ЎРАЧЫСТА АДКРЫЛІ Ў СЛОНІМЕ
Страницы