Размер шрифта:aaa
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта

        

Новости
02.12.2020
Народны ансамбль песні і танца “Ніва” пацвердзіў сваё ганаровае званне

Старэйшы калектыў мастацкай творчасці Гродзенскага раёна і вобласці – Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” пацвердзіў сваё ганаровае званне.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” прайшоў доўгі творчы шлях. Яго гісторыя – гэта сотні канцэртаў і фестываляў. Калектыў застаецца крыніцай радасці, натхнення, энергіі і творчасці. Выканальніцкае майстэрства і высокая сцэнічная культура, няспынны творчы пошук, шматлікія выступленні, беражлівыя адносіны да беларускага музычнага, песеннага і харэаграфічнага мастацтва з’яўляюцца характэрнымі асаблівасцямі калектыву.

Заснавальнікам і першым кіраўніком быў заслужаны работнік культуры БССР Вячаслаў Іванавіч Пакумейка. Падчас яго працы «За выканальніцкае майстэрства і дасягнутыя творчыя поспехі, актыўную канцэртную дзейнасць» у 1976 годзе ансамблю было прысвоена найменне “народны”, а ў жніўні 2015 года – за ўклад у развіццё нацыянальнай культуры – званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

З 2004 года кіраўніком ансамбля з’яўляецца Ларыса Уладзіміраўна Прасвірніна. Менавіта пад яе кіраўніцтвам адбылося адраджэнне калектыву: зроблены набор новых удзельнікаў, запрошаны на працу кваліфікаваныя, ініцыятыўныя спецыялісты

Песенная мова ансамбля напоўнена фальклорнымі інтанацыямі. У песнях, танцах, вакальна-харэаграфічных кампазіцыях перадаюцца традыцыі, абрады Прынёманскага краю, раскрываецца сутнасць нацыянальнага характару, яго самабытнасць. Усё гэта – вынік вялікай карпатлівай работы па зборы этнаграфічнага матэрыялу.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” з’яўляецца пастаянным удзельнікам фестываляў і конкурсаў. Калектыў неаднаразова прадстаўляў аматарскае мастацтва Рэспублікі Беларусь як у нашай краіне, так і за мяжой.

  Версия для печати
06.12.2020
Хатняя фабрыка ткацтва і фальклорныя танцы. Этнаэкскурсію ў мінулае праводзяць ў Абухава
05.12.2020
Конкурсно-игровая программа «Здоровье - это здорово»
01.12.2020
Абласны фестываль-конкурс “Фэст народнага танца”
28.11.2020
Мастер-класс по изготовлению новогодних украшений
26.11.2020
Этнаэкскурсію ў мінулае праводзяць ў Абухава
25.11.2020
Анджэйкі - час на варажбу
24.11.2020
#Новогодняя_коптевка
23.11.2020
В необычной форме в ноябре в Поречской детской музыкальной школе искусств состоялся V открытый региональный фестиваль-конкурс «Шанс».
22.11.2020
Спортивно-познавательная программа «Польза скандинавской ходьбы»
21.11.2020
Акция «Мы за чистый воздух»
20.11.2020
Поздравили на дому с юбилеем жительницу деревни Райста
20.11.2020
Тематическая программа «Мы против курения»
19.11.2020
Вечер-встреча для пожилых людей «Рецепты, проверенные годами»
19.11.2020
"Першае купанне дзіцяці"
19.11.2020
Конкурс детского рисунка к Международному дню отказа от курения «Нет – курению!»
19.11.2020
Дети в агрогородке Поречье ткут гобелены. Показываем, как они это делают
18.11.2020
День рождения Микки Мауса
18.11.2020
«Зоркi Маладзечна-2020»
18.11.2020
БИБЛИО-ТРЭВЕЛ
Страницы