Размер шрифта:aaa
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта

        

Новости
16.11.2020
Лялька ў карагодзе жыцця

Сёння 16 лістапада – Дзень беларускай народнай лялькі, які на працягу 10 гадоў святкуюць у нашай краіне.

У 2019 годзе ў Індурскім цэнтры культуры быў адкрыты музей лялькі «Лялька ў карагодзе жыцця», які сёння налічвае звыш 300 экспанатаў.

Лялька – самая старажытная і найбольш папулярная цацка. Яна абавязковы спадарожнік дзіцячых гульняў. Лялька здаўна суправаджала чалавека на працягу ўсяго яго жыцця: сустракала нованароджанага ў калысцы, дапамагала ў цяжкія часы, прымала на сябе хваробы, засцерагала ад злых сіл. Лялькі, зробленыя з тканіны, травы, саломы або кветак, бабулі рабілі для ўнучкі, або маці для дзіцяці, або дзяўчынкі для малодшай сястрычкі або браціка, заўсёды былі знакам любові, абароны, добразычлівасці. Лялькі з тканіны з'яўляліся выключна засцярогамі. Яны былі вельмі простымі і бязлікімі. Такія лялькі маглі зрабіць не толькі дарослыя жанчыны, але і дзяўчынкі.

Выраб лялек – адзін з самых старажытных відаў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці. Гісторыя ўзнікнення славіцца разнастайнасцю відаў лялек: гульнявыя, абрадавыя і абярэгавыя нашых прабабуль, сучасныя лялькі, лялькі-марыянеткі для лялечных тэатраў. Багаты выбар матэрыялаў, які выкарыстоўваецца для вырабу лялек: саломка, ніткі, тканіны, гліна і многае іншае. Майстар-клас па вырабе лялек з тканіны, які ў музеі праводзіць Ірына Рынкевіч, вельмі пазнавальны, і як аказалася - не складаны занятак. Выкананыя сваімі рукамі лялькі можна дарыць сваім сябрам, родным, знаёмым, упрыгожваць інтэр'ер дома, кабінет.

З сённяшняга дня распачынаем новы праект-знаёмства «Чароўны свет лялькі», дзе будзем расказваць пра багатую калекцыю лялек, сабраных у музеі.

Галоўным экспанатам у музеі з'яўляецца гістарычная лялька Інда.

Легенда пра паходжанне назвы мястэчка Індура звязана з паходамі на гэтыя землі крыжакоў. У каменданта замка была прыгажуня - дачка з цудоўным імем Інда. Яна жыла ў замку разам з вялікай сям'ёй. Менавіта гэтай дзяўчыне наканавана было першай убачыць масавы наступ крыжакоў на родны замак. Пасля чаго Інда стала біць ва ўсе званы, аднак крыжакі ўварваліся ў замак.

І тады ўсе сталі сведкамі цуду: з'явілася Маці Божая і атуліла беласнежным покрывам царкву, якая знаходзілася побач. Пасля гэтага храм сышоў пад зямлю разам з мужнай Індай. Крыжакі так спалохаліся, што не змаглі крануць гарадзішча і яго жыхароў. Менавіта ў гонар Інды і было названа мястэчка.

Лялька Інда – гэта калектыўная праца работнікаў Індурскага цэнтра культуры: Ірыны Рынкевіч, Ірыны Пасюк і Марыі Алешчык. Назва работы “Інда – выратавальніца свайго роду”. Галаўны ўбор - хустка з бронзавай тасьмай (абручом). Упрыгожванне - каралі. Твар пакрыты густым пластом румян і бяліл, а таксама выдзелены бровы і вейкі (у той час гэта было модна). Кашулі дзве - ніжняя і верхняя з вышытым арнаментам, прызбораная каля шыі і абшытая аблямоўкай (каймой). Паверх кашулі надзета спадніца з пярэстай тканіны "андарак" (“понева”), дзе сшытыя палотнішча абгортваюцца вакол сцёгнаў і падвязаны па таліі шнуром.) Паверх кашулі нешта тыпу "навершніка" (туніка з кароткімі рукавамі). Абутак - жаночыя пінеткі з анучамі (палатно, якім абгорнутыя ногі). На поясе аксэсуары- кінжал і скураная сумачка.

  Версия для печати
16.11.2020
«Земля теплом труда согрета...»
13.11.2020
“Тыдзень фальклора”
11.11.2020
З марамі пра млын
11.11.2020
Собственные герб и флаг появились у Гродненского района
10.11.2020
В ПОИСКАХ УНИКАЛЬНОГО БРЕНДА
06.11.2020
Як лёгка традыцыі страціць і цяжка адрадзіць.
06.11.2020
Школа учебы для звукорежиссеров и свототехников клубных учреждений
04.11.2020
Юным скидельским художникам не терпится справить новоселье
02.11.2020
Куды прыводзяць мары: як прадстаўнікі Гродзенскага раёна з'ездзілі ў госці да таленавітай палескай спявачцы Кацярыны Панчэнi
28.10.2020
У Тураў - на святы, за фальклорам - у Пагост
26.10.2020
Секции вместо уроков физкультуры и ответственность за отчисление из вуза. Какие предложения звучали на диалоговой площадке по социальным вопросам?
22.10.2020
Увлекательный исторический ликбез проводят в библиотеках Гродненского района
15.10.2020
Региональные отборы к международным конкурсам в рамках юбилейного XXX Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»
14.10.2020
Букет для мамы
12.10.2020
Прычэсвалi лён, рабілі ніткі і афарбоўвалі карой дуба. Як раней на Гродзеншчыне ткалі ручнікі і дываны
09.10.2020
Як раней ткалі ручнікі і дываны
09.10.2020
Вам, дорогие творческие люди!
02.10.2020
Ансамбль песни и танца "Нива" подготовил новую программу (Видео)
02.10.2020
Галоўная ўмова захавання культурнай спадчыны – жаданне яе захаваць
Страницы