Новости
30.07.2018
Веселый трэш царил на Августовском канале

Насычаныя выхадныя на Аўгустоўскім канале!

 

Вялікі аўгустоўскі Дзень нараджэння, свята рок-музыкі “Аўгустоўскі трэш”, “Кінаакадэмія” - ўсё гэта аб’яднаў “Летні мікс”, які адбыўся 28 ліпеня на Аўгустоўскім канале.

Пачалося свята тэатралізаваным прадстаўленнем “Дзень нараджэння і ўсе-ўсе-ўсе!” і святочным канцэртам.

Далей ўсіх жадаючых чакала “Кінаакадэмія”. Аматары праводзіць час у экрана адгадвалі назвы савецкіх мульцікаў і карцін па цытатах, разам з артыстамі Абухаўскага цэнтра культуры ўспаміналі хіты з любімых фільмаў. Для тых, хто не стаў рэжысёрам, зладзілі незвычайныя спаборніцтвы: трэба было хутчэй за ўсіх прабегчы з сэлфі-палкай, пры гэтым здымаючы сябе на відэа.

Працавала гульнявая пляцоўка. Прыхільнікі здаровага ладу жыцця гулялі ў “сонны” і водны валейбол, гольф-дуб, каталіся з мыльнай горкі, а яшчэ рухалі наперад шкляначкі, якія віселі на вяроўках, страляючы ў іх (і ў адзін аднаго) з вадзянога пісталета.

На сцэне выступалі рок-гурты – “PostFactum” (г.Скідзель) і “Спіной да сонца, вышэй за зоры” (г. Гродна), а таксама ВІА Скідзельскага гарадскога дома культуры.

Рок-рэкорды “Летняга мікса” чакалі сваіх герояў: тут выбіралі самага доўгавалосага прадстаўніка моцнага полу і ўладальніцу самай моднай кароткай стрыжкі, лічылі колькасць татуіровак і лік паказаных за хвіліну “коз” (папулярнага ў рокераў жэсту).

А ўсе, хто адзначае свой Дзень нараджэння летам, атрымалі спецыяльныя пасведчанні і паўдзельнічалі ў імянінным флэшмобе, адначасова паспрабаваўшы святочныя кексы.

Скончылася мерапрыемства святочнай дыскатэкай “Міксуем па-аўгустоўскі”.


  Версия для печати
31.07.2018
25-26 июля передвижным культурным центром проведены концерты "Поклон селу и людям в нем живущим" для жителей деревень
31.07.2018
Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў
30.07.2018
Свята вяндліны
27.07.2018
26.07.2018. Арт-пикник в Каролино
27.07.2018
Огненное шоу и селфи с живыми скульптурами, большой День рождения для всех, трэш на канале, копченый праздник и гонки на самокатах… Что предложат выходные?
27.07.2018
Золотая свадьба
26.07.2018
Джазовый арт-пикник и джем-сэйшен прошли в Каролинo
25.07.2018
SunDay
25.07.2018
22 июля на площадке Скидельского городского дома культуры прошла танцевально-развлекательная программа «Для тех, кто молод душой»,
24.07.2018
22 июля участники коллективов любительского творчества Индурского центра культуры порадовали односельчан концертом под названием «Старая пластинка».
23.07.2018
«Суседзi-2018»
23.07.2018
SunDay-2018!
20.07.2018
SunDay-2018
20.07.2018
18-19 июля передвижным культурным центром были проведены концерты для жителей деревень.
19.07.2018
Образцовая студия танца «Галактика-В» Вертелишковского Центра культуры – лауреат республиканского молодежного фестиваля «Огонь танца-2018»
17.07.2018
Концерты «Мы желаем счастья Вам»
16.07.2018
Митинг посвященный 74-й годовщине освобождения г. Скиделя
13.07.2018
Чествование руководителя народного вокального ансамбля ветеранов труда «Сяброўкі»
13.07.2018
Летние грозы стреляют молниями
Страницы